Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Індывідуальны зварот

Пачатак урокаў у школе

30.05.2017

Тэкст зварота:

Паважаны Ігар Мікалаевіч! Прашу Вас, як старшыню Сталай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, на бліжэйшай сустрэчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з урадам высвятліць у міністра адукацыі мэтазгоднасць змянення часу пачатку заняткаў у школах на 9 ранку.

 Гэтая навіна неадназначна ўспрынялася грамадствам - як бацькамі, так і настаўнікамі. Да 1 верасня яшчэ ёсць час, каб нармалізаваць гэтую сітуацыю.

Як вядома, вытворчасці пачынаюць працу з 6.30 раніцы. Вядомыя выпадкі прыходу дзяцей у школу з 7.10 - 7.20 раніцы. Калі б нашы адміністратары бачылі, як у звычайных школах дзеці падпіраюць дзверы такім ранкам, ці сталі б яны ініцыяваць пачатак заняткаў у 9.00.? Магчыма, міністэрства плануе змяніць рэжымы і графікі работы вытворчасцяў і іншых арганізацый, каб бацькі маглі адпраўляць дзяцей у школу і не турбавацца пра іх бяспеку ды фізічны стан?

Зыходзячы з публічных заяваў чыноўнікаў, дзеці будуць пад наглядам з 8 раніцы, а настаўніку, які будзе прыглядаць за імі будзе аплачвацца гэты час. Усё пытанне ў тым, хто будзе гэтым чалавекам і на якой падставе. Адзіны чалавек, на якога могуць ускласці гэтую справу - гэта выхавацель, якому прыйдзецца прыходзіць на гадзіну раніцай, а потым яшчэ і да вечара з абеду працаваць - проста выдатны расклад дня за 300 рублёў у месяц...

Таксама прашу запытаць, ці давала міністэрства адукацыі тлумачэнні мясцовым органам улады ў выглядзе рэкамендацый аб мэтазгоднасці пачатку заняткаў у 9.00, заснаваных на праведзеных псіхолага-педагагічных даследаваннях? Ці вывучаўся расклад вучняў на другой і трэцяй ступені адукацыі: час яго заканчэння з улікам усіх нормаў, максімальна дапушчальнай нагрузкі, неабходнага адпачынку перад выкананнем хатняга задання і часу яго выканання з улікам рэкамендаванага медыцынай рэжыму дня школьніка?

Прашу апублікаваць адказы міністра на гэтыя пытанні ў агульнадаступных крыніцах- напрыклад, на сайце Палаты прадстаўнікоў. Таксама хацела б ведаць Вашае меркаванне наконт пераносу пачатку заняткаў на 9 раніцы.

Зварот да дэпута

Ігар Аляксандравіч Марзалюк (Афіцыйны)

Сярэдняя ацэнка 6.5 з 10

Каментар рэдакцыі

Нягледзячы на тое, што аўтар звароту прасіў дэпутата запытаць пра акрэсленыя пытанні непасрэдна міністра адукацыі падчас сустрэчы дэпутатаў з урадам, Ігар Марзалюк проста пераслаў зварот у Міністэрства адукацыі. Якое, як бачым, нічога новага, акрамя таго, што ўжо мусіравалася ў СМІ, не паведаміла...

Атрыманы адказ