Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Індывідуальны зварот

Неабходна растлумачыць закон

14.07.2017

Тэкст зварота:

Добры дзень! Апошнім часам у СМІ гучаць рэзанансныя выпадкі завядзення адміністрацыйных справаў і правядзення судовых працэсаў за парушэнне Закона "Пра сродкі масавай інфармацыі". У прыватнасці, у красавіку валанцёрку аршанскага сацыяльнага праекту “Хрюши против” Юлію Гранкову суд аштрафаваў за стрым у сацсетцы “Аднакласнікі” са спецаўтабазы па адлову сабак. Сацсетку прызналі СМІ, а дзяўчыну – журналісткай, хоць яна ёй не з’яўляецца (азнаёміцца з інфармацыяй можна, напрыклад, тут https://euroradio.fm/ru/devushku-iz-orshi-oshtrafovali-za-strim-v-odnoklassniki).  Хутка павінен прайсці суд над гомельскім блогерам Максімам Філіповічам, на якога за 17 ролікаў, апублікаваных у сацсетцы Ютуб, склалі пратакол за незаконны выраб прадукцыі СМІ. 

У связі з гэтымі справамі паўстаюць пытанні, ці з'яўляюцца, паводле беларускага заканадаўства, сацыяльныя сеткі сродкамі масавай інфармацыі? Ці павінны несці нейкую адказнасць людзі, якія маюць  акаўнты ў сацсетках? Ці патрэбна рэгістраваць сацсеткі ў нейкай дзяржаўнай структуры?

Канешне, дэпутаты не могуць уплываць на рашэнні суду ці дзеянні праваахоўнікаў, якія складаюць пратаколы. Аднак паводле заканадаўства, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў могуць ініцыяваць распрацоўку законаў аб тлумачэнні законаў. У сувязі з гэтым прапаную Вам, як старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве ініцыяваць законапраект пра тлумачэнне Закона "Пра сродкі масавай інфармацыі", у якім бы адназначна і дакладна тлумачыліся адказы на вышэйназваныя двухсэнсоўныя пытанні датычна карыстання сацыяльнымі сеткамі. Гэта ўнесла б яснасць у пытанне законнасці дзеянняў у сацыяльных сетках.

Зварот да дэпута

Наталля Васільеўна Гуйвік (Афіцыйны)

Сярэдняя ацэнка 3 з 10