Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Індывідуальны зварот

Ушанаванне памяці Алеся Адамовіча

27.07.2017

Тэкст зварота:

Паважаная Ірына Мікалаеўна!

Трэцяга верасня 2017 г. слыннаму беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу споўнілася б 90 год. Відавочна, гэты юбілей вядомага ўраджэнца Бабруйшчыны не павінен застацца без увагі з боку дзяржавы. У ліпені бабруйскія грамадскія актывісты звярталіся з ідэяй стварэння алеі імя Адамовіча ў гарвыканкам г. Бабруйска, аднак гарадская тапанімічная камісія прыняла рашэнне пра немэтазгоднасць ушанавання Алеся Адамовіча ў Бабруйску. Падабязна прачытаць пра гэтую прыкрую сітуацыю можна тут: http://babruysk.by/skandal-bobrujskij-gorispolkom-prinyal-reshenie-o-necelesoobraznosti-uvekovechivaniya-pamyati-alesya-adamovicha-v-bobrujske/

У сувязі з гэтым прапануем Вам і Вашым калегам па Палаце прадстаўнікоў, якія вылучаліся па Бабруйска-Першамайскай акрузе №79 і Бабруйскай сельскай акрузе №80, ініцыяваць стварэнне такой алеі  (тым больш, гэта не вымагае такіх вялікіх сродкаў, як, напрыклад, усталяванне помнікаў) альбо іншым спосабам ушанаваць памяць славутага пісьменніка Алеся Адамовіча.

Зварот да дэпута

Ірына Мікалаеўна Рынейская (Афіцыйны)

Каментар рэдакцыі

Першым прыйшоў адказ ад калегі Ірыны Рынейскай - дэпутата па Бабруйскай сельскай акрузе №80 Ігара Кананчука. Як бачна з адказа, дэпутат няўцямна адказвае на прапанову стварэння алеі, спасылаючыся на сваю пазіцыю, якую ён не лічыць патрэбным агучваць.

Атрыманы адказ