Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Індывідуальны зварот

Аэрапорт імя Францыска Скарыны

07.08.2017

Тэкст зварота:

Як вядома, у 2017 годзе адзначаецца 500 год беларускага кнігадрукавання: 6 жніўня 1517 г. Францыск Скарына выдаў "Псалтыр". Як паведамлялася ў СМІ, вучоныя выступалі з ініцыятывай даць мінскаму аэрапорту імя Францыска Скарыны. Адпаведны зварот быў дасланы Аляксандру Лукашэнку, прэм'ер-міністру Андрэю Кабякову, у Мінгарвыканкам. Гэтую ініцыятыву падтрымаў міністр культуры Барыс Святлоў (http://www.belta.by/culture/view/vopros-pridanija-natsionalnomu-aeroportu-imeni-frantsiska-skoriny-mozhet-reshitsja-do-kontsa-goda-203411-2016/). Аднак хутка ўжо сыйдзе 2017 каляндарны год, а адпаведнае рашэнне так і не прынята. У сувязі з гэтым прапануем Вам з калегамі па Камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў абмеркаваць прапанову надання мінскаму аэрапорту імя Францыска Скарыны і публічна агучыць сваю пазіцыю - мажліва, убачыўшы запатрабаванасць ва ўшанаванні памяці Скарыны ў людзей, дзяржаўныя службоўцы хутчэй прымуць адпаведнае станоўчае рашэнне.

З павагай

Зварот да дэпута

Ірына Аркадзьеўна Дарафеева (Афіцыйны)

Каментар рэдакцыі

Адказ незвычайны: прыйшоў проста па-емэйле, не на афіцыйным бланку. Як бачна з адказа, І. Дарафеева лічыць магчымым адказваць са спазненнем на 2 месяцы, бо адпачывала.

Атрыманы адказ

Паважаная ...


Мною разгледжаны Ваш ліст, у якім выказана прапанова аб вынясенні на разгляд Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы пытання аб наданні Нацыянальнаму аэрапорту «Мінск» імя Францыска Скарыны.


Паведамляю Вам, што ў жніўні месяцы я знаходзілася ў працоўным адпачынку, таму Ваш ліст быў атрыманы мною ўжо ў верасні. Па маёй прапанове дэтутаты –– члены Пастаяннай камісіі па адукацыі культуры і навуцы азнаёміліся з Вашым лістом. Ваша прапанова была прынята дэпутатамі да ведама.


Адначасова паведамляю, што ў адпаведнасці з Рэгламентам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў ствараюцца для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, што адносяцца да вядзення Палаты прадстаўнікоў. Пастаянныя камісіі разглядаюць пісьмовыя звароты, у якіх маюцца прапановы па ўдасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь па напрамках дзейнасці камісій.


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь                                                             І.А.Дарафеева