Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Індывідуальны зварот

Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік

18.08.2017

Тэкст зварота:

Добры дзень, паважаная Таццяна Пятроўна!

Як вядома, 27 ліпеня 2017 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выдаў Указ №259, у адпаведнасці з якім ахоўная зона Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка была адменена. Як паведамлялася прэс-службай кіраўніка дзяржавы, гэта было зроблена з мэтай зняцця абмежаванняў з землекарыстальнікаў па выкарыстанні зямельных надзелаў, якія знаходзіцца на яе тэрыторыі. 

Гэты крок выклікаў адмоўную рэакцыю многіх прадстаўнікоў грамадскасці, эколагаў ды проста грамадзян, якія перажываюць за сваё здароўе і маюць засцярогу, што ў крамы могуць патрапіць радыяцыйныя прадукты. Сусветна вядомы спецыяліст Юры Бандажэўскі заявіў у шырокім інтэрв'ю Еўрарадыё (тут: https://euroradio.fm/charnobyl-nikudy-ne-syshou-naadvarot-yon-stau-syabe-pavodzic-bolsh-agresiuna), што "на гэтых тэрыторыях, якія яны вывелі з ахоўнай зоны Палескага запаведніка, можна атрымліваць вельмі высокія ўзроўні забруджвання радыёніклідамі", а таксама апавёў, што магчымасць вырошчвання "чыстай прадукцыі" - гэта міф: "Апроч таго, што такое чыстая прадукцыя? Гэта прадукцыя, якая не ўтрымлівае радыенуклідаў. А тыя дазволеныя ўзроўні радыенуклідаў, якія даюць права вытворцам называць сваю прадукцыю “чыстай”, усё адно вельмі небяспечныя для здароўя. Асабліва для людзей другога чарнобыльскага пакалення. Таму ўсе гэтыя размовы чыноўнікаў пра “чыстую прадукцыю” ― звычайная маніпуляцыя. Да ўсяго, цяпер назіраецца вялікая экспансія стронцыю. І тут самае страшнае тое, што стронцый не вызначаецца ў жывых аб’ектах ― так, як мы вызначаем цэзій".

У сувязі з гэтым паўстае пытанне: навошта выкарыстоўваць землі, што былі ў межах ахоўнай зоны запаведніка наогул, калі гэта рызыкоўна для здароўя грамадзян? У Беларусі хапае іншых сельскагаспадарчых тэрыторый, прыдатных для землекарыстання. Тым больш. пакуль грамадскасці не былі прадстаўленыя ніякія доказы таго, што вырошчваць нешта на гэтых тэрыторыях - абсалютна бяспечна. Таму прапаную Вам як старшыні Камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і Чарнобыльскай катастрофы ініцыяваць зварот Палаты прадстаўнікоў у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусць з просьбай праверыць дадзены Указ на законнасць і адпаведнасць беларускаму заканадаўству і прынятым на сябя паводле міжнародных дамоваў абавязацельствам.

Зварот да дэпута

Таццяна Пятроўна Кананчук (Афіцыйны)

Сярэдняя ацэнка 5 з 10

Каментар рэдакцыі

Зварот быў скіраваны старшыні Камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П. і Старшыню Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанку У.П., аднак прыйшлі два аднолькавыя адказы за подпісам Кананчук Т.П. Як вынікае з адказаў, дэпутаты не бачаць падстаў аспрэчваць прэзідэнцкі дэкрэт у Канстытуцыйным судзе.

Атрыманы адказ