Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Індывідуальны зварот

Экалагічная якасць жыцця ў горадзе Наваполацку

08.09.2017

Тэкст зварота:

Паважаны Вадзім Анатольевіч!

Паводле статыcтычнаму сборніку нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь аб ахове навакольнага асяроддзя, горад Наваполацк ўжо многа год з’яўляецца горадам з найбольш забруджанным паветрам у рэспубліцы. На 2016 год колькасць забруджвальных рэчываў у паветры скаладае 51.1 тысяч тон, што на 33 тысячы тон больш, чым у Менску. Вы маеце пасаду ў камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы, і таму я хацеў бы запытаць вас:
1. Ці ёсць запланаваная праграма у горадзе ці ў рэспубліцы, якая прадугледжвае барацьбу за часціню паветра?
2. Якая ваша роля ў ажыцяўленні гэтай праграмы?
3. Якія крокі, вы лічыце, гарадскі выканкам павінен рабіць каб палепшыць экалагічны стан у горадзе? Ці гатовы вы садзейнічаць у гэтай працы?

Прашу вас адказаць на кожны з вышэй выказаных пытанняў.

Зварот да дэпута

Вадзім Анатольевіч Дзевятоўскі (Афіцыйны)

Каментар рэдакцыі

Зварот заставаўся без адказу працяглы час, таму давялося з гэтай нагоды напісаць скаргу Старшыні Палаты прадстаўнікоў У.П. Андрэйчанку, які перанакіраваў скаргу ў Камісію па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. Старшыня гэтай камісіі Л.А. Цупрык паўторна скіраваў зварот В.А. Дзевятоўскаму, які нарэшце даў адказ.

Атрыманы адказ