Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Індывідуальны зварот

Праца ў гэтым годзе

25.11.2017

Тэкст зварота:

Паводле заканадаўства (арт. 26 Закона "Пра статус дэпутата Палаты прадстаўнікоў, чальца Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь"), дэпутат абавязаны перыядычна, аднак не менш за адзін раз на год справаздачыцца перад сваімі выбарцамі па выніках працы за год. У кастрычніку 2017 г. наступіў год з пачатка працы новага складу Палаты прадстаўнікоў. У сувязі з гэтым прашу Вас размясціць справаздачу пра сваю працу і выкананне перадвыбарчай праграмы на сайце Палаты прадстаўнікоў альбо на Вашым асабістым сайце, альбо ў мясцовых сродках друку (у такім выпадку прашу паведаміць нумар і назву газеты, дзе можна будзе азнаёміцца са справаздачай) альбо па радыё/тэлебачанні (у такім выпадку прашу паведаміць дату выхаду і назву радыё/тэлепраграмы). Калі справаздача ўжо друкавалася, прашу паведаміць, дзе з ёй можна азнаёміцца.

Зварот да дэпута

Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка (Афіцыйны)


Адказ чакаецца