Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Індывідуальны зварот

Ці нармальна беларускаму дэпутату прымаць медаль "Служу Расіі"?

25.11.2017

Тэкст зварота:

Добры дзень, паважаны Леанід Аляксандравіч! У газеце "Наша Ніва" была апублікаваная інфармацыя, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў А. Леўшуноў атрымаў ад грамадскага аб'яднання «Ветэраны вайсковай разведкі» знак «95 год ГРУ ГШ УЗ РФ» з надпісам "Служым Расіі" (https://nn.by/?c=ar&i=200204). Як беларускаму грамадзяніну, мне падаецца непрымальным, што дэпутат незалежнай краіны прымае знак (няхай гэты знак і не з'яўляецца дзяржаўнай узнагародай) з надпісам пра служэнне чужой краіне. Беларускі дэпутат павінен служыць толькі Беларусі, ці не так? Пры чым жа тут знак расійскіх разведчыкаў? Альбо дэпутат А. Леўшуноў нейкім чынам звязаны з разведкай Расійскай Федэрацыі? Выходзіць, што беларускія дэпутаты могуць прымаць нагрудныя знакі з любымі надпісамі- "Служым ЗША", "Служым Польшчы", "Служым Германіі" і г.д., калі іх уручаць нейкія грамадскія аб'яднанні? Прашу разгледзець на паседжанні камісі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, ці атрыманне гэтай узнагароды А. Леўшуновым сумшчальна з этыкай дэпутатаў беларускай Палаты прадстаўнікоў.

 

Зварот да дэпута

Леанід Аляксандравіч Цупрык (Афіцыйны)

Сярэдняя ацэнка 7 з 10