Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Індывідуальны зварот

Справаздача за дэпутацкую дзейнасць

27.11.2017

Тэкст зварота:

Добры дзень! Паводле заканадаўства (арт. 26 Закона "Пра статус дэпутата Палаты прадстаўнікоў, чальца Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь"), дэпутат абавязаны перыядычна, аднак не менш за адзін раз на год справаздачыцца перад сваімі выбарцамі па выніках працы за год. У кастрычніку наступіў год з пачатка працы новага складу Палаты прадстаўнікоў. У сувязі з гэтым прашу размясціць справаздачу пра сваю працу і выкананне перадвыбарчай праграмы на сайце Палаты прадстаўнікоў альбо на Вашым асабістым сайце, альбо ў мясцовых сродках друку (у такім выпадку прашу паведаміць нумар і назву газеты, дзе можна будзе азнаёміцца са справаздачай) альбо па радыё/тэлебачанні (у такім выпадку прашу паведаміць дату выхаду і назву радыё/тэлепраграмы). Калі справаздача ўжо публікавалася, прашу паведаміць, дзе з ёй можна азнаёміцца.

Зварот да дэпута

Ігар Міхайлавіч Колб (Афіцыйны)


Адказ чакаецца