Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Індывідуальны зварот

Што Вы зрабілі за год?

27.11.2017

Тэкст зварота:

Вітаю! Паводле заканадаўства (арт. 26 Закона "Пра статус дэпутата Палаты прадстаўнікоў, чальца Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь"), дэпутат абавязаны перыядычна, аднак не менш за адзін раз на год справаздачыцца перад сваімі выбарцамі па выніках працы за год. У кастрычніку наступае год з пачатка працы новага складу Палаты прадстаўнікоў. У сувязі з гэтым прашу размясціць справаздачу пра сваю працу і выкананне перадвыбарчай праграмы на сайце Палаты прадстаўнікоў альбо на Вашым асабістым сайце, альбо ў мясцовых сродках друку (у такім выпадку прашу паведаміць нумар і назву газеты, дзе можна будзе азнаёміцца са справаздачай) альбо па радыё/тэлебачанні (у такім выпадку прашу паведаміць дату выхаду і назву радыё/тэлепраграмы). Хацелася б, каб у справаздачы была не проста пералічана колькасць праведзеных Вамі сустрэч і ўдзелу у мерапрыемствах, а каб былі адлюстраваныя канкрэтныя задачы, над вырашэннем якіх Вы працавалі, а таксама вынікі гэтай працы. Калі справаздача была недзе апублікавана - прашу паведаміць, у якіх крыніцах з ёй можна азнаёміцца. 

 

Зварот да дэпута

Тамара Сяргееўна Далгашэй (Афіцыйны)


Адказ чакаецца