Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Грамадскі зварот

Зрабіць Закон "Пра масавыя мерапрыемствы" ў Рэспубліцы Беларусь" прыдатным для карыстання

09.04.2017 02:27:15


Неабходна подпісаў: колькі збярэцца
Пачатак збора: 10.04.2017
Заканчэнне збора: 11.04.2017

Сабрана подпісаў: 10

Збор подпісаў скончаны


Тэкст зварота:

Мы лічым, што Закон "Пра масавыя мерапрыемствы" ў Рэспубліцы Беларусь" парушае канстытуцыйнае права грамадзян Беларусі на мірны пратэст і не адпавядае абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні гэтага права, узятым на сябе адпаведна з міжнародным дамовамі (у прыватнасці, Пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы).

Закон "Пра масавыя мерапрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь" неаднаразова падвяргаўся крытыцы, аднак падзеі апошніх двух месяцаў, калі сотні людзей былі аштрафаваныя альбо падвергнутыя адміністрацыйнаму арышту за ўдзел у мірных дэманстрацыях пратэсту, вымушаюць пільнага рэагавання, уздымаюць актуальнасць пытання пра ўвядзенне паправак у прыведзены закон. Сітуацыя даходзіць да абсурду, калі грамадзянаў пачынаюць абвінавачваць (часта, постфактум) ва ўдзеле ў масавых мерапрыемствах за тое, што яны, напрыклад, прынеслі ежу ў лагер абаронцаў Курапатаў альбо сустрэлі сваіх сяброў пасля адбыцця адміністрацыйнага пакарання ля будынка ізалятара па вул. Акрэсціна ў Мінску.

Відавочна, што гэта не беларускія грамадзяне рэзка сталі менш законапаслухмянымі, а гэта закон не працуе, стварае перашкоды ў рэалізацыі грамадзянамі свайго законнага права. Чым, як не перашкодамі, можна назваць, палажэнні закона, у адпаведнасці з якімі фактычна адсутнічаюць магчымасці правесці масавае мерапрыемства ў цэнтры горада, а не недзе на аддаленых пляцоўках, вызначаных выканаўчым камітэтам; у адпаведнасці з якімі арганізатар мерапрыемства мусіць выканаць арганізацыйна і фінансава складаныя ўмовы па забеспячэнні на масавым мерапрыемстве прысутнасці міліцыі ды іншых службаў; у адпаведнасці з якімі арганізатары сур'ёзна абмежаваныя ў рэкламе масавых мерапрыемстваў (паколькі заклікаць да ўдзелу да атрымання дазволу забаронена). Гэта толькі некаторыя з дыскрымінацыйных палажэнняў, якія змяшчаюцца ў актуальнай рэдакцыі Закона "Пра масавыя мерапрыемствы" ў Рэспубліцы Беларусь".

Сыходзячы з гэтага, заклікаем ініцыяваць унясенне зменаў у дадзены закон, для чаго прапануем стварыць адмысловую камісію, да працы якой будуць далучаныя не толькі дзяржаўныя структуры, але і няўрадавыя арганізацыі ды палітычныя партыі Рэспублікі Беларусь.

Зварот да дэпута

Наталля Васільеўна Гуйвік (Афіцыйны)

Сярэдняя ацэнка 3 з 10

11.03.2017

Каментар рэдакцыі

Аўтары зварота акцэнтавалі ўвагу на заганнай практыцы прымянення закона, аднак гэты аспект у сваім адказе дэпутат не закранула.

Атрыманы адказ



Сбор подпісаў скончаны