Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Пінская гарадская акруга №14

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Ігар Міхайлавіч Колб

Камісія: Камісія па заканадаўстве

E-mail: kolb@house.gov.by

Тэлефон: (8-0165) 32-41-21

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзіўся 6 снежня 1971 года ў г. Пінску Брэсцкай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна, настаўнік фізікі і матэматыкі.

Працаваў настаўнікам матэматыкі СШ № 5 г. Брэста; настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі СШ № 2 г. Пінска; галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы, начальнікам аддзела па справах моладзі, намеснікам начальніка аддзела адукацыі і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама; дырэктарам гімназіі № 3 імя В.З.Каржа г. Пінска.

З’яўляўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага – дваццаць сёмага скліканняў, членам прэзідыума Беларускай асацыяцыі дырэктараў школ.

Удастоены звання «Чалавек года горада Пінска – 2015».

Жанаты, мае трох сыноў.

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Брэсцкая вобласць


Межы акругі: частка г. Пінска ў межах: ад перасячэння чыгуначных пуцей Брэст – Лунінец з гарадской мяжой, далей па гарадской мяжы ў паўднёвым, усходнім і паўночным кірунку да скрыжавання з вуліцай Пасялковай, затым па вуліцы Пасялковай (уключаючы дамы, размешчаныя на ёй) да перасячэння з вуліцай Навасёлаў, далей па вуліцах Навасёлаў (цотны бок), Цэнтральнай (цотны бок) да перасячэння з вуліцай Першамайскай, затым па вуліцы Першамайскай (цотны бок) да перасячэння з чыгуначнымі пуцямі Брэст – Лунінец, далей уздоўж чыгуначных пуцей Брэст – Лунінец у заходнім кірунку да гарадской мяжы

Колькасць выбарцаў: 62181

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, д. 21


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь