Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Пінская сельская акруга №15

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Іван Рыгоравіч Рэбкавец

Камісія: Камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарту і сувязі

Тэлефон: (8-0165) 31-74-46

Звесткі пра памочнікаў. Час і месца прыёму: Памочніца - Кацярына Міхайлаўна Лемашэскі. Працоўнае месца: Пінскі раённы выканаўчы камітэт, г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, д. 21, каб. 67.

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзіўся 6 ліпеня 1975 года ў г. Лунінцы Брэсцкай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, эканаміст-менеджар; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў майстрам, старшынёй прафсаюзнага камітэта, начальнікам аўтарамонтных майстэрняў, галоўным інжынерам, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскі аўтобусны парк».

З’яўляўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў.

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Брэсцкая вобласць


Межы акругі: Пінскі раён; частка г. Пінска ў межах: ад перасячэння чыгуначных пуцей Брэст – Лунінец з гарадской мяжой ўздоўж чыгуначных пуцей Брэст – Лунінец да перасячэння з вуліцай Першамайскай, далей па вуліцы Першамайскай (няцотны бок) да скрыжавання з вуліцай Цэнтральнай, затым па вуліцах Цэнтральнай (няцотны бок), Навасёлаў (няцотны бок) да скрыжавання з праспектам Жаўтоўскага і вуліцай Пасялковай, далей па вуліцы Пасялковай (не ўключаючы дамы, размешчаныя на ёй) да перасячэння з гарадской мяжой, далей па гарадской мяжы ў заходнім кірунку да перасячэння з чыгуначнымі пуцямі Брэст – Лунінец

Колькасць выбарцаў: 66873

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, д. 21


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь