Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Віцебская-Горкаўская акруга №17

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Таццяна Аляксандраўна Старынская

Камісія: Камісія па працы і сацыяльных пытаннях

E-mail: starinskaya@house.gov.by, irina_pashkevich16@mail.ru

Тэлефон: (8-0212) 64-35-86

Звесткі пра памочнікаў. Час і месца прыёму: Памочніца - Ірына Пятроўна Пашкевіч. Працоўнае месца: адміністрацыя Першамайскага раёна г. Віцебска, г. Віцебск, вул. 1-я Пралетарская, д. 14, каб. 408. Кантактныя тэлефоны: (+37529) 570-78-62, (8-0212) 64-35-86. Прыём грамадзян: аўторак з 15.00 да 19.00, чацвер з 12.00 да 14.00

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзілася 25 сакавіка 1969 года ў в. Загорцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М.Кірава, настаўнік біялогіі і хіміі; Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, спецыяліст па кіраванні персаналам.

Працавала старшай піянерважатай Каменскай сярэдняй школы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці; майстрам вытворчага навучання ПТВ-147 (Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж); архівістам 1-й катэгорыі, вядучым архівістам, загадчыкам аддзела камплектавання, намеснікам дырэктара, дырэктарам Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці; дырэктарам дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска».

Замужам, мае дачку.

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Віцебская вобласць


Межы акругі: частка Першамайскага раёна г. Віцебска ў межах: ад скрыжавання гарадской рысы з ракой Заходняй Дзвіной па гарадской мяжы на поўнач уздоўж чыгуначных пуцей Віцебск – Полацк, далей па мяжы з Чыгуначным і Кастрычніцкім раёнамі да праспекта Перамогі, далей па праспекце Перамогі (няцотны бок), праспекце Будаўнікоў (цотны бок) да перасячэння з вуліцай Чкалава, па вуліцы Чкалава (няцотны бок) да скрыжавання з вуліцай Воінаў-інтэрнацыяналістаў, затым па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў (цотны бок) да праспекта Чарняхоўскага, па праспекце Чарняхоўскага да чыгуначных пуцей Віцебск – Смаленск і ўздоўж па ёй да вуліцы Яравай, па вуліцы Яравай (не ўключаючы дамы, размешчаныя па ёй) да ракі Лучосы, па рацэ Лучосе на поўдзень да гарадской мяжы і далей па гарадской мяжы на захад да ракі Заходняй Дзвіны

Колькасць выбарцаў: 63980

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Віцебск, вул.1-я Пралетарская, д. 14


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь