Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Віцебская-Чыгуначная акруга №19

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Васілій Іванавіч Чэкан

Камісія: Камісія па нацыянальнай бяспецы

E-mail: chekanVasiliy@house.gov.by

Звесткі пра памочнікаў. Час і месца прыёму: Памочнік - Валерый Васільевіч Піскуноў. Працоўнае месца: адміністрацыя Чыгуначнага раёна г. Віцебска, вул. Касманаўтаў, д. 3-а, каб. 409. Кантактныя тэлефоны: (8-0212) 60-36-60, (+37529) 711-15-16

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзіўся 18 кастрычніка 1959 года ў в. Марцінава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыў Іванаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці «Супрацьпажарная тэхніка і бяспека»; Наваполацкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

Праходзіў службу на розных пасадах у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці і г. Віцебска; узначальваў Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь; быў начальнікам Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені.

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Алена Аляксееўна Шабуня

E-mail: kaxanne777@mail.ru

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Жыве ў г. Віцебск. Маці траіх дзяцей.

Пазаштатны журналіст незалежных СМІ, сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ).

Працавала рэдактарам "Тэлерадыёкампаніі "Віцебск”.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "журналіст” і Хрысціянскі інстытут навучання і падрыхтоўкі. Каардынатар Сіньёрскай арганізацыі аргкамітэту БХД у Віцебску.


Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Віцебская вобласць


Межы акругі: Чыгуначны раён г.Віцебска; частка Кастрычніцкага раёна г. Віцебска ў межах: ад скрыжавання гарадской мяжы з ракой Заходняй Дзвіной, па гарадской мяжы да скрыжавання з ракой Віцьбай, далей па рацэ Віцьбе, яры Гапеева ручая да праспекта Маскоўскага, па мяжы з Першамайскім раёнам да перасячэння з гарадской мяжой і далей па гарадской мяжы да скрыжавання з ракой Заходняй Дзвіной

Колькасць выбарцаў: 64628

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Віцебск, вул. Касманаўтаў, д. 3а


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь