Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Брэсцкая-Цэнтральная акруга №2

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі

Камісія: Камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы

E-mail: miloshevsky@house.gov.by

Тэлефон: (8-0162) 42-86-41

Звесткі пра памочнікаў. Час і месца прыёму: Памочнік - Мікалай Пятровіч Лявонаў. Прыём грамадзян: Савет ветэранаў адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста, г. Брэст, вул. Маскоўская, д. 273, каб. 55 Кантактныя тэлефоны: (8-0162) 41-67-53, (8-029) 523-24-14

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзіўся 5 кастрычніка 1960 года ў в. Лапенеўцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

Працаваў участковым тэрапеўтам Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы; галоўным урачом Кобрынскай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; галоўным урачом Кобрынскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом санаторыя «Буг»; намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкама; начальнікам упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі».

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

Жанаты, мае двух сыноў. 

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Брэсцкая вобласць


Межы акругі: частка Маскоўскага раёна г. Брэста ў межах: ад скрыжавання Варшаўскай шашы з бульварам Т.Шаўчэнкі, па бульварах Т.Шаўчэнкі (цотны бок), Касманаўтаў (цотны бок) да перасячэння бульвара Касманаўтаў і вуліцы Арджанікідзэ, ад перасячэння бульвара Касманаўтаў і вуліцы Арджанікідзэ па мяжы Ленінскага раёна г. Брэста ў паўночным і ўсходнім напрамку да скрыжавання з вуліцай Камерцыйнай, па вуліцы Камерцыйнай да перасячэння з вуліцай Я.Купалы, па вуліцы Я.Купалы да скрыжавання з вуліцай Гаўрылава, далей па вуліцы Гаўрылава (уключаючы дом № 28 і не ўключаючы астатнія дамы, размешчаныя на ёй) да перасячэння з вуліцай Ленінградскай, ад перасячэння вуліцы Гаўрылава і вуліцы Ленінградскай у паўднёва-заходнім кірунку да перасячэння вуліцы Арлоўскай і Партызанскага праспекта (уключаючы дамы па вуліцы Ленінградскай № 1, 1/2, 5, 7, 9, 11, 17, не ўключаючы астатнія дамы, размешчаныя на ёй, і ўключаючы дамы па Партызанскім праспекце, не ўключаючы дом № 9), далей па Партызанскім праспекце па праспекце Рэспублікі да перасячэння з вуліцай Кастрычніцкай рэвалюцыі, на захад па вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі (не ўключаючы дамы, размешчаныя на ёй), далей па Варшаўскай шашы, (не ўключаючы дамы размешчаныя на ёй), да перасячэння з бульварам Т.Шаўчэнкі

Колькасць выбарцаў: 63319

Дзе месціца выбарчая камісія:  г. Брэст, вул. Маскоўская, д. 273


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь