Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Гомельская-Юбілейная акруга №31

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Іван Аляксеевіч Корж

Камісія: Камісія па міжнародных справах

E-mail: korzh@house.gov.by

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзіўся 21 снежня 1961 года ў в. Навасёлкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыў факультэт кіравання працэсамі перавозак Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Эксплуатацыя чыгунак»; контрразведвальны факультэт Вышэйшай школы Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыі імя Ф.Э.Дзяржынскага (г. Масква) па спецыяльнасці «Афіцэр з вышэйшай спецыяльнай адукацыяй»; генерал-маёр.

Працаваў дзяжурным па станцыі, манеўровым дыспетчарам, намеснікам начальніка па аператыўнай рабоце станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на пасадах афiцэрскага складу ва ўпраўленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці; намесніка начальніка, начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці; начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці; начальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзiме» IIIступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і IIIступені, «За адзнаку ў воінскай службе», нагрудным знакам «Ганаровы супрацоўнiк КДБ», ведамаснымі ўзнагародамі.

Жанаты, мае сына і дачку. 

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Гомельская вобласць


Межы акругі: частка Чыгуначнага раёна г. Гомеля ў межах: ад Мохава пераезду ў паўночным кірунку па чыгуначных пуцях Гомель – Жлобін, далей па вуліцы Савецкай (не ўключаючы па няцотным баку дамы № 99-141а і па цотным баку дамы № 168 – 250, а таксама не ўключаючы дамы па вуліцах Чангарскай Дывізіі, Шылава, Тралейбуснай, затым па чыгуначных пуцях Гомель – Жлобін да гарадской мяжы, па гарадской мяжы ў паўночна-ўсходнім напрамку да мяжы Цэнтральнага раёна г. Гомеля, далей па мяжы з Цэнтральным раёнам г. Гомеля да Мохава пераезду; частка Чыгуначнага раёна г. Гомеля ў межах былога рабочага пасёлка Касцюкоўка; частка Гомельскага раёна ў межах Яромінскага сельсавета

Колькасць выбарцаў: 69970

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Гомель, пр. Перамогі, д. 19


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь