Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Гомельская сельская акруга №37

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Ала Аляксандраўна Навумчык

Камісія: Камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

E-mail: naumchik@house.gov.by.Асабісты сайт: naumchik.house.gov.by

Тэлефон: (8-0232) 36-03-89

Звесткі пра памочнікаў. Час і месца прыёму: Памочніца - Валянціна Фёдараўна Калеснікава. Працоўнае месца: Гомельскі раённы выканаўчы камітэт, г. Гомель, вул. Ільіча, д. 51а, каб. 213. Кантактныя тэлефоны: (8-0232) 36-03-89, (8-029) 337-13-50

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзілася 24 снежня 1960 года ў пас. Вясёлы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза па спецыяльнасці «Эканоміка гандлю»; аспірантуру Львоўскага гандлёва-эканамічнага інстытута; кандыдат эканамічных навук.

Працавала эканамістам Гомельскага райспажыўсаюза, малодшым навуковым супрацоўнікам, асістэнтам, старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры, прарэктарам па навуковай рабоце, першым прарэктарам і рэктарам Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.

З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

Замужам, мае сына і дачку. 

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Гомельская вобласць


Межы акругі: Добрушскі раён; частка Гомельскага раёна ў межах: Бабовіцкі, Грабаўскі, Даўгалескі, Зябраўскі, Красненскі, Маркавіцкі, Прыбарскі, Прыбыткаўскі, Руднямарымонаўскі, Цярэшкавіцкі, Цярухскі, Урыцкі, Чонкаўскі, Чарацянскі, Шарпілаўскі сельсаветы; частка Савецкага раёна г. Гомеля ў межах: мікрараёны Усходні, Энергетыкаў, пасёлак Прыбар-Заходні

Колькасць выбарцаў: 68072

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Гомель, вул. Ільіча, д. 51а


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь