Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Брэсцкая-Пагранічная акруга №4

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Уладзімір Аляксандравіч Базанаў

Камісія: Камісія па нацыянальнай бяспецы

E-mail: bazanov@house.gov.by

Тэлефон: (+37529) 521-52-35, (+37529) 521-53-68

Звесткі пра памочнікаў. Час і месца прыёму: Памочнікі - Міхаіл Аляксандравіч Крэгель і Аляксандр Яўгенавіч Самойлаў. Прыём грамдзян: Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, г. Брэст, вул. Камуністычная, д. 23, каб. 23. Тэлефон: (8-0162) 23-74-18

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзіўся 29 лістапада 1957 года ў в. Бардзінскае Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці (РСФСР).

Адукацыя вышэйшая – скончыў Каломенскае вышэйшае ваеннае артылерыйскае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная артылерыя»; Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М.І.Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войскаў і артылерыі»; палкоўнік.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, начальніка штаба дывізіёна, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра артылерыйскага палка, камандзіра ракетнай брыгады, намесніка ваеннага камісара вобласці, ваеннага камісара ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, начальніка штаба дывізіёна, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра артылерыйскага палка, камандзіра ракетнай брыгады, намесніка ваеннага камісара вобласці, ваеннага камісара ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.

З’яўляецца старшынёй абласной грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», членам савета і прэзідыума Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь» II ступені, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалём «За адзнаку ў воінскай службе», 25 медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь.

Жанаты, мае двух сыноў.

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Брэсцкая вобласць


Межы акругі:  Брэсцкі раён; частка Маскоўскага раёна г. Брэста ў межах: ад пагранічнага пераходу «Варшаўскі мост» па Варшаўскай шашы, да перасячэння з чыгуначнымі пуцямі Брэст – Маларыта, далей па чыгуначных пуцях да перасячэння з вуліцай Суворава, далей па вуліцы Суворава (не ўключаючы дамы, размешчаныя па вуліцы Суворава і завулку Суворава) да перасячэння з вуліцай Воінаў-інтэрнацыяналістаў, далей па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў (уключаючы дамы, размешчаныя на ёй) праз зялёную зону да перасячэння з чыгуначнымі пуцямі, далей па чыгуначных пуцях да гарадской мяжы г. Брэста, затым па гарадской граніцы ў паўднёва-заходнім і паўднёвым напрамку да заходняй граніцы Рэспублікі Беларусь, па заходняй мяжы Рэспублікі Беларусь да перасячэння з пагранічным пераходам «Варшаўскі мост»

Колькасць выбарцаў: 60947

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Брэст, вул. Маскоўская, д. 273


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь