Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Баранавіцкая-Заходняя акруга №5

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Вольга Сяргееўна Паліціка

Камісія: Камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарту і сувязі

E-mail: politiko@house.gov.by. Асабісты сайт: politiko.house.gov.by

Тэлефон: (8-0163) 64-06-12

Звесткі пра памочнікаў. Час і месца прыёму: Памочніца - Таццяна Іосіфаўна Дуньковіч. Прыём грамадзян: Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт, г. Баранавічы, вул. Савецкая, д.79, каб.223.

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзілася 6 чэрвеня 1971 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыла з адзнакай механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Працавала інжынерам па арганізацыі кіравання вытворчасцю, вядучым спецыялістам па ідэалагічнай рабоце, начальнікам заводскага інфармацыйнага бюро, начальнікам аддзела працы, заработнай платы і ўдасканалення арганізацыі вытворчасці філіяла закрытага акцыянернага таварыства «АТЛАНТ» – Баранавіцкі станкабудаўнічы завод».

З’яўлялася дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

Замужам, мае дачку і сына. 

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Брэсцкая вобласць


Межы акругі: частка г. Баранавічы ў межах: ад скрыжавання гарадской мяжы з вуліцай Вільчкоўскага, далей па гарадской мяжы ва ўсходнім напрамку да скрыжавання з чыгуначнымі пуцямі Ліда – Баранавічы, затым уздоўж чыгуначных пуцей Ліда – Баранавічы да чыгуначных пуцей Мінск – Брэст, уздоўж чыгуначных пуцей Мінск – Брэст да скрыжавання з праспектам Савецкім, далей па вуліцы Савецкай (цотны бок, не ўключаючы дом № 136) да перасячэння з вуліцай 50 гадоў ВЛКСМ, далей па вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ (цотны бок, не ўключаючы дамы № 24, 26 і прылеглыя да яе дамы № 93, 93а, 95 па вуліцы Прытыцкага) да перасячэння вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ з вуліцай Марфіцкага і Жураўлевіча, далей па гарадской мяжы ў заходнім кірунку да перасячэння з вуліцай Вільчкоўскага

Колькасць выбарцаў: 67666

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Баранавічы, вул. Савецкая, д. 79


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь