Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Баранавіцкая-Усходняя акруга №6

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Таццяна Раманаўна Якубовіч

Камісія: Камісія па адукацыі, культуры і навуцы

E-mail: yakubovich@house.gov.by

Тэлефон: (8-0163) 42-15-22

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзілася 7 красавіка 1972 года ў в. Гарадок Кармянскага раёна Гомельскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны, выкладчык матэматыкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ідэолаг.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

Працавала лабарантам, настаўнікам матэматыкі СШ № 22 г. Баранавічы; выкладчыкам матэматыкі, загадчыкам завочнага аддзялення, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума; прарэктарам па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, першым прарэктарам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Замужам, мае дачку і сына.

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Брэсцкая вобласць


Межы акругі: частка г. Баранавічы ў межах: ад скрыжавання гарадской мяжы з вуліцай Марфіцкага і Жураўлевіча па вуліцы Марфіцкага і Жураўлевіча да перасячэння з вуліцай 50 гадоў ВЛКСМ, далей па вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ (няцотны бок, уключаючы дамы № 24, 26 і прылеглыя да яе дамы № 93, 93а, 95 па вуліцы Прытыцкага) да перасячэння з вуліцай Савецкай, далей па вуліцы Савецкай (няцотны бок, уключаючы дом № 136) да чыгуначных пуцей Брэст – Мінск, далей уздоўж чыгуначных пуцей Брэст – Мінск да перасячэння з чыгуначнымі пуцямі Баранавічы – Ліда, далей уздоўж чыгуначных пуцей Баранавічы – Ліда ў паўночным кірунку да гарадской мяжы (да перасячэння з аўтатрасай М1), далей па гарадской мяжы ва ўсходнім і паўднёвым напрамку да скрыжавання з вуліцай Марфіцкага і Жураўлевіча

Колькасць выбарцаў: 62701

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Баранавічы, пл. Леніна, д. 2


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь