Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Жодзінская акруга №64

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Дзмітрый Васільевіч Заблоцкі

Камісія: Камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарту і сувязі

Тэлефон: (8-01775) 3-73-85

Звесткі пра памочнікаў. Час і месца прыёму: Памочніца - Ірына Вячаславаўна Анішчанка. Працоўнае месца: Жодзінскі гарвыканкам, г. Жодзіна, вул. 40 гадоў Кастрычніка, д. 7, каб. 125. Прыём грамадзян: панядзелак – пятніца з 9.00 да 13.00. Кантактны тэлефон: (8-01775) 3-73-85

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзіўся 12 красавіка 1975 года ў г. Жодзіне Мінскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Рухавікі ўнутранага згарання», інжынер-механік; праходзіць навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам».

Працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», дзе прайшоў шлях ад вучня слесара механазборачных работ (аператар станкоў з праграмным кіраваннем, наладчык станкоў з праграмным кіраваннем, інжынер-канструктар, намеснік начальніка цэха, начальнік цэха) да намесніка генеральнага дырэктара.

З’яўляўся дэпутатам Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. У 2012 годзе быў выбраны намеснікам старшыні Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Мінская вобласць


Межы акругі: г. Жодзіна; частка Смалявіцкага раёна ў межах: Жодзінскі, Зеленаборскі, Пліскі сельсаветы; частка Барысаўскага раёна ў межах: Вяляціцкі, Глівінскі, Метчанскі, Неманіцкі, Перасадскі сельсаветы

Колькасць выбарцаў: 65836

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Жодзіна, вул. 40 гадоў Кастрычніка, д. 7


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь