Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Сеніцкая акруга №76

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч

Камісія: Камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

E-mail: Асабісты сайт ulahovich.by

Тэлефон: (+37529) 624-54-24

Колькасць адказаў: 2

Сярэдняя адзнака: 7.5


Нарадзіўся 21 жніўня 1951 года ў г. Мінску.

Адукацыя вышэйшая – скончыў Сімферопальскае вышэйшае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча па спецыяльнасці «Паліталогія»; Іваноўскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя»; Іваноўскі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»; палкоўнік у адстаўцы.

Працаваў начальнікам участка ва ўпраўленні «Водаканал» г. Мінска. З 1970 года па 1992 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1992 года працаваў генеральным дырэктарам навукова-вытворчага прадпрыемства, начальнікам упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці; намеснікам старшыні праўлення Мінскага аблспажыўсаюза.

У 1995 годзе стварыў і ўзначаліў рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускае казацтва». Старшыня Савета Беларускай патрыятычнай партыі.

Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (2015).

 

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Ілля Мікалаевіч Дабратвор

E-mail: ilia.gsm7@gmail.com

Тэлефон: +375291510255

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


36 гадоў. Нарадзіўся ў горадзе Мінску ў сям'і журналістаў. У 1996 годзе паступіў у кадэцкі корпус, дзе актыўна ўдзельнічаў у дапамозе сем'ям загінулых у Афганістане салдат-ўраджэнцаў Беларусі. Атрымаў сярэднюю юрыдычную адукацыю. Падчас вучобы на дзённым аддзяленне інстытута працаваў у паліграфкамбінаце імя Якуба Коласа, Батанічным садзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў у школе сацыяльным педагогам. 

Намеснік рэдактара інтэрнэт-выдання "Беларуская праўда" (belprauda.org), індывідуальны прадпрымальнік. Кіраўнік Мінскага раённага сходу партыі БНФ. Намеснік старшыні ГА "Альтернатыва". 

З 1996 года актыўна ўдзельнічае ў акцыях апазіцыі. Удзельнік 8-мі перадвыбарчых кампаній — як у ролі назіральніка і зборшчыка подпісаў, так і ў ролі кандыдата ў дэпутаты, у тым ліку ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Удзельнічаў у правядзенні  лакальных акцый у абарону правоў прадпрымальнікаў, кампаній «Дапаможам дзецям", "Талака, Курапаты-2014» ды інш. 

Галоўная каштоўнасць — сям'я. Праваслаўны хрысціянін, які ацэньвае людзей у першую чаргу па ўчынках, а не «колькасці свечак у храме».

Жанаты, выхоўвае 5 дзяцей. Жыве ў аграгарадку Калодзішчы, Мінскага раёна. З 10 гадоў захапляецца нумізматыкай. 

Спасылкі на старонкі ў сацсетках:

ФБ — https://www.facebook.com/ilia.gsm

ВК — https://vk.com/dobrotvor81

Твітар — https://twitter.com/IlliaDobrotvor

ОК — https://ok.ru/ilya.dobrotvor

 


Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Мінская вобласць


Межы акругі: частка Мінскага раёна ў межах: Ждановіцкі, Крупіцкі, Луговаслабадскі, Міханавіцкі, Навадворскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Хацежынскі, Шчомысліцкі сельсаветы, г.п. Мачулішчы; частка Гаранскага сельсавета, уключаючы населеныя пункты: аграгарадок Чачкава, вёскі Селішча, Дулічы, Лісаўшчына, Дуброва, Мікуліна

Колькасць выбарцаў: 70458

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Мінск, вул. Альшэўскага, д. 8


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь