Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Магілёўская-Ленінская акруга №84

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Ігар Аляксандравіч Марзалюк

Камісія: Камісія па адукацыі, культуры і навуцы

E-mail: marzalyuk@house.gov.by, priemnaya121@mail.ru

Тэлефон: (8-0222) 23-83-43

Колькасць адказаў: 3

Сярэдняя адзнака: 6.5


Старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.

Нарадзіўся 11 верасня 1968 года у г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова з адзнакай, гісторык.

Доктар гістарычных навук, прафесар. Аўтар 135 навуковых прац, у іх ліку 12 кніг.

Працаваў археолагам архітэктурна-рэстаўрацыйнай фірмы «АРТ-М» (г. Магілёў); старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры філасофіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова; дацэнтам кафедры археалогіі, дацэнтам кафедры ўсеагульнай гісторыі, загадчыкам кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова».

З’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

 

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Магілёўская вобласць


Межы акругі: частка Ленінскага раёна г. Магілёва ў межах: ад перасячэння вуліцы Грышына з праспектам Міру, па праспекце Міру (цотны бок) да перасячэння з вуліцай Першамайскай, па вуліцы Першамайскай (няцотны бок) да скрыжавання з вуліцай Ціміразеўскай, па вуліцы Ціміразеўскай (не ўключаючы дамы № 32, 34, 36, 44) да праспекта Міру, па праспекце Міру (цотны бок) да перасячэння з ракой Дубровенкай, далей па рацэ Дубровенцы ўверх па плыні да гарадской мяжы, па гарадской мяжы ў паўночна-ўсходнім напрамку да скрыжавання вуліцы Грышына з праспектам Міру

Колькасць выбарцаў: 66675

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Магілёў, пр-т Міру, д. 55а


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь