Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Купалаўская акруга №95

Напісаць дэпутату ці альтэрнатыўнаму кандыдату

Дзейны дэпутат


Таццяна Іванаўна Сайганава

Камісія: Камісія па бюджэце і фінансах

E-mail: saiganova@house.gov.by

Тэлефон: (8-017) 380-05-71

Звесткі пра памочнікаў. Час і месца прыёму: Прыём грамадзян: 1-ы панядзелак месяца з 16.00 да 19.00 г. Мінск, пр-т Ракасоўскага, д. 63, к. 2 (Дом грамадскіх арганізацый Ленінскага раёна, грамадская прыёмная РГА «Белая Русь»). 2-і панядзелак месяца з 16.00 да 19.00 адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска, вул. Маякоўскага, д. 83, к. 316. Памочніца - Яніна Антонаўна Літвіновіч. Працоўнае месца: г. Мінск, пр-т Ракасоўскага, д. 63, к. 2 (Дом грамадскіх арганізацый Ленінскага раёна, грамадская прыёмная РГА «Белая Русь». Кантактны тэлефон: (8-017) 380-05-71

Колькасць адказаў: адсутнічаюць

Сярэдняя адзнака: адсутнічае


Нарадзілася 7 снежня 1970 года ў в. Валохі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, хімік, выкладчык; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.

Працавала выкладчыкам у санаторнай школе-інтэрнаце № 2 г. Мінска; інжынерам-хімікам цэнтральнай лабараторыі, начальнікам вытворчага аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства «Камунарка».

З’яўлялася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

Альтэрнатыўныя кандыдаты

Альтэрнатыўныя кандыдаты адсутнічаюць

Звароты па гэтай акрузе

Звароты адсутнічаюць

Інфармацыя пра акругу

Вобласць: Мінск


Межы акругі: частка Ленінскага раёна г. Мінска ў межах: ад перасячэння ракі Лошыцы з мяжой Кастрычніцкага раёна па мяжы з Кастрычніцкім, Маскоўскім, Цэнтральным і Партызанскім раёнамі да Партызанскага праспекта па Партызанскім праспекце да 2-га Веласіпеднага завулка, па 2-м Веласіпедным завулку (цотны бок) да вуліцы Трасцянецкай, па вуліцы Трасцянецкай (цотны бок) да праспекта Ракасоўскага, па праспекце Ракасоўскага (цотны бок) да вуліцы Пляханава, па вуліцы Пляханава (цотны бок) да ракі Свіслач, па рацэ Свіслач да ракі Лошыцы, па рацэ Лошыцы да перасячэння з мяжой Кастрычніцкага раёна

Колькасць выбарцаў: 59761

Дзе месціцца выбарчая камісія: г. Мінск, вул. Маякоўскага, д. 83


*Звесткі пра выбарчую акругу ды дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў ўзятыя з афіцыйнага сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь