Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Топ-10 цытат са звароту Лукашэнкі да народа і парламента

25.04.2018


Сёння Аляксандр Лукашэнка выступіў з традыцыйным зваротам да беларускага народа і парламента. Выступленне, якое працягвалася ўсяго паўтары гадзіны, было багатым на яскравыя цытаты. «Наша Ніва» сабрала для вас топ-10 цытат з сённяшняга звароту Лукашэнкі.

 

Фота: прэс-служба кіраўніка краіны.

 

У свеце вельмі часта, асабліва ў апошні час, ролю дзяржавы спрабуюць прынізіць, звесці яе толькі да надуманых пытанняў выканання правоў чалавека.
Калі нехта разлічвае, што мы прымем канстытуцыю і гэтым самым створым падмурак для нашых «майданаў» і «майданутых» — гэтага ў краіне не будзе, пакуль я прэзідэнт. Гэта трэба дакладна разумець.


Навошта з Новай Зеландыі было везці сухое малако? Калі побач у Беларусі яго падзець няма куды?


Перасталі купляць прадукты ў Украіны і Грузіі, і вось яны ўжо «Джавеліны» дэманструюць.


Вы што, хочаце сказаць, што мы не вінаватыя ў тым, што адбылося ў Арменіі?


Мяне там сказілі журналісты, мабыць, празаходнія, звялі ўсе на Скрыпалей. Як быццам мы тут ведаем, хто і як там «скрыпіць».


Як сабе купіць танней, так няма праблем, як дзяржаве — дык тут жа з'яўляюцца пасярэднікі.


Пасярэднікі з'ядаюць да трох адсоткаў ВУП… Я схільны наогул іх забараніць.


Працуюць сотні навукоўцаў і чыноўнікаў, а мне ніхто так і не далажыў, як АЭС будзе ўбудаваная ў эканоміку краіны.


Я вам абяцаю, што не пастаўлю народ перад выбарам змены канстытуцыйных асноў пад пэўную асобу… Мы ўжо аднойчы так зрабілі.