Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


У бюджэце-2018 прэзідэнцкі фонд вырас у 2,7 разу. Дэпутаты не ведаюць, чаму

18.12.2017


Крыніца: "Еўрарадыё"

 

 

Фота: house.gov.by

18 снежня Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прымае бюджэт Беларусі на 2018 год. Праект дакумента выкладзены на сайце Міністэрства фінансаў. У параўнанні з папярэдняй рэдакцыяй, то бок літаральна за месяц, выдаткі на "рэзервовы фонд прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" выраслі амаль у тры разы: з 442 млн рублёў да 1 млрд 201 млн руб.

Куды пойдуць "лішнія" 759 млн? Пра гэта Еўрарадыё запыталася ў Людмілы Дабрынінай, старшыні парламенцкай камісіі па бюджэце і фінансах.

"Дэпутаты бачаць яго выкарыстанне падчас справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за мінулы год. Мы знаёмыя з выкарыстаннем рэзервовага фонду па 2016 годзе. Мы будзем мець інфармацыю штоквартальна і ў цэлым па годзе. Таму тут заклапочанасці быць не можа, — лічыць Людміла Мікалаеўна. — Ён асвойваецца па прыярытэтных напрамках бюджэтнай палітыкі, іншага не дадзена. Вось калі мы па факце паглядзім: гэта аб'екты сацыяльнай інфраструктуры, гэта інвестпраграмы, гэта адораная моладзь. Тое, што важна для ўсіх нас. Таму я не в умаю, што павінная быць вялікая заклапочанасць у яго памеры".

Еўрарадыё заўважыла, што прэзідэнцкі фонд у памеры 1,2 млрд рублёў — гэта другі па велічыні артыкул выдаткаў бюджэту на 2018 год. Больш — 1,9 млрд — будзе вылучана толькі на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу. Для параўнання: на абарону і ўзброеныя сілы ў бюджэце закладзены 1 млрд рублёў, выдаткі на ахову здароўя складуць 894,9 млн рублёў, на адукацыю — 877,4 млн. МУС атрымае 752,6 млн рублёў, КДБ — 162,2 млн.