Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Апазіцыйная дэпутатка раскрытыкавала арганізатараў вулічных акцый

19.12.2017


Праўда, канкрэтных імёнаў не называла.

У сённяшнім стрыме, падчас якога дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая адказвала на пытанні выбарцаў, прагучала і пытанне, чаму дэпутатка не ўдзельнічала ў нядаўняшнім "Маршы раззлаваных беларусаў". У сваім адказе Канапацкая вельмі крытычна ацаніла апошнія вулічныя акцыі апазіцыі: "Я лічу, што на сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь вулічныя акцыі не настолькі запатрабаваныя. І ў мяне складваецца ўражанне, што некаторыя палітыкі проста выкарыстоўваюць гэта для нейкага свайго піяру і проста нават для дыскрэдытацыі вулічных акцый як формы пратэсту грамадства ці народу. Я магу параўнаць гэта з акцыямі веснавымі, калі гэта сапраўды ў народа накіпела, і людзі масава выходзілі на вуліцу, і гэта прынесла адчувальны вынік - хоць дэкрэт юрыдычна дзейнічае, прынамсі пакуль не застаўляюць плаціць (падатак на дармаедства)".

Нагадаем, "Марш раззлаваных беларусаў" праходзіў напрыканцы кастрычніка. Арганізатарам акцыі выступаў Беларускі нацыянальны канкрэс, лідарамі якога з'яўляюцца Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў.

Стрымы Ганны Канапацкай праходзяць штотыдзень - дэпутатка справаздачыца за сваю працу і адказвае на пытанні выбарцаў.