Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не бачаць праблемы ў тым, што іх калега прыняў узнагароду "Служу Расіі"

28.12.2017


Гэта вынікае з адказа старшыні сталай камісіі па  дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Леаніда Цупрыка. Нагадаем, у лістападзе ў Інтэрнэце разгарэўся скандал з нагоды прыняцця дэпутатам беларускай Палаты прадстаўнікоў Алегам Леўшуновым памятнага знака расійскіх выведнікаў. Чытачы абураліся з нагоды таго, што дзяржслужбоўца незалежнай дзяржавы прымае памятны знак, які выдаецца расійскім выведчыкам і змяшчае надпіс "Служу Расіі". Тым больш, што паводле афіцыйных дадзеных, Леўшуноў не мае дачынення не тое што да расійскай выведкі, а нават і да беларускай.

Сам дэпутат у інтэрв'ю газеце "Наша Ніва" паведаміў, што не бачыць праблемы ў атрыманні гэтай узнагароды.  Як вынікае з адказу Цупрыка на просьбу разгледзець атрыманне знака на прадмет парушэння дэпутацкай этыкі, калегі Леўшунова аналагічна не бачаць нічога заганнага ў гэтай гісторыі. Цікава, ці такая б была рэакцыя дэпутатаў на ўзнагароджванне Леўшунова, да прыкладу, знакам выведнікаў ЗША з надпісам "Служу ЗША"...