Гэты сайт прызначаны для камунікавання беларускіх грамадзян з афіцыйнымі дэпутатамі ці альтэрнатыўнымі кандыдытамі. Выберыце акругу, адпраўце зварот, ацаніце працу і адказ. Падрабязней тут.

База альтэрнатыўных кандыдатаў увесь час дапаўняецца. Калі Вы хочаце стаць альтэрнатыўным кандыдатам і дапамагаць жыхарам сваёй акругі ў вырашэнні праблем - пішыце нам


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не хочуць публікаваць справаздачы ў Інтэрнэце

05.03.2018


Гэта вынікае з адказа старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламанце Леаніда Цупрыка.

Нагадаем, збіраючы дэпутацкія справаздачы за 2016-2017 год, мы сутыкнуліся з праблемай, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў часта адмаўляюцца прадстаўляць не тое што самі справаздачы, але нават звесткі пра тое, у якіх СМІ можна азнаёміцца  са справаздачай за іх дзейнасць у мінулым годзе, абумоўліваючы гэта тым, што яны справаздачацца толькі перад жыхарамі сваёй акругі. Пры гэтым, часта жыхары іх акругаў і самі не ў курсе, чым год займаўся іх дэпутат.

Мы прапанавалі дэпутатам размясціць справаздачы на афіцыйным сайце парламента альбо асабістых сайтах дэпутатаў, аднак, у парламенце нашую прапанову. як бачна з адказу, не падтрымалі.